Прадаўцы не вярнуліся на "Поле цудаў" на рынку ў Ждановічах

На асфальтаванай пляцоўцы паставілі пад навесамі сталы. Сёння тут 67 месцаў для гандлю з аўтамабіля, 28 — са стала пад навесам, 75 — са стала без навеса.



Але, як пішуць "Мінск-Навіны", і ў суботу, і ў нядзелю тут было крыху больш за дзясятак прадаўцоў. Прычыну прадаўцы бачаць у тым, што цяпер уведзеныя строгія тарыфы за гандаль. Кошт арэнды месца пры гандлі з аўтамабіля складае 120 тысяч рублёў, са стала пад навесам і без (акрамя пабытовай тэхнікі) — 90 тысяч, уключаючы побытавую тэхніку — 110 тысяч. Пенсіянеры пры наяўнасці пасведчання плацяць 50 тысяч у дзень незалежна ад групы тавараў.



Тым часам стыхійны рынак пераехаў за чыгунку і размясціўся ў раёне аўтастаянкі. Вяртацца з яго прадаўцы пакуль не збіраюцца.



Нагадаем, што адміністрацыя ТАА "Гандлёвы дом "Ждановічы" збіралася наогул зачыніць рынак ужываных рэчаў. На яго месцы планавалі пабудаваць паркоўку. Аднак Мінгарвыканкам не пагадзіўся з рашэннем адміністрацыі гандлёвага дома і даручыў да 10 студзеня 2014 года рэканструяваць пляцоўку.



Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі