Працаўніцы суда пагражае да 12 гадоў за "заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі"

Людміла Дэйнека

Людміла Дэйнека / ВКонтакте

У Мінску за заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі будуць судзіць супрацоўніцу суда Заводскага раёна сталіцы Людмілу Дэйнека. Пра гэта стала вядома "Нашай Ніве". Жанчыне пагражае да 12 гадоў калоніі.

Людміле 40 гадоў. У яе двое няпоўнагадовых дзяцей. У 2005 годзе яна скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "правазнаўства". Працавала ва УУС Мінскага аблвыканкама, ва ўпраўленні юстыцыі Мінскага гарвыканкама, а затым кансультанткай у судзе Заводскага раёна Мінска. Працэс над ёй пачынаецца 22 ліпеня. Весці яго будзе суддзя Вера Галаўкова. Гэтая суддзя вядома тым, што вынесла дзясяткі палітычных прысудаў.

Летась, у прыватнасці, яна адправіла на 5 гадоў у калонію палітзняволенага Андрэя Савінскага. Яго абвінавачвалі ў "распальванні іншай сацыяльнай варожасці" і "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці". Таксама Галаўкова прысудзіла да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму былога інкасатара "Белгазпрамбанка" Яна Папковіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі