Пра “вашынгтонскі абкам”, “выкуп” палітвязняў, данаты і ліцвінізм — эфір

Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё

Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё

Сярод удзельнікаў І Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне, арганізаванага Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (АВВА), быў і кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак. Які не толькі выступіў з “праграмнай прамова”, але і абвясціў пра тое, што іх фонд сумесна з BY_help, Dissidentby і фондам "Краіна для жыцця" запускаюць Службу хуткай гуманітарнай дапамогі. А яшчэ BYSOL ладзіў разам з АВВА збор дапамогі сем’ям палівязынак, абвешчаную суму якога беларусы сабралі за 4 дні.

Што прывяло кіраўніка BYSOL на бізнес-форум у Вашынгтоне і чым была адметная гэтая паездка? Якія задачы будзе вырашаць Служба хуткай гуманітарнай дапамогі і што яшчэ ў планах фонду? Ці магчымае вызваленне палітвязняў праз перамовы альбо “выкуп” і як вярнуць паразуменне паміж беларусамі і літоўцамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца, сузаснавальнік і кіраўнік фонду дабрачыннай дапамогі BYSOL Андрэй Стрыжак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі