Пра Мельнікаву, выбары ў КР і падрыхтоўку беларусаў да вайны — эфір

Павел Латушка

Павел Латушка / Еўрарадыё

Пакуль у Міжнародным крымінальным судзе збіраюць доказы злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, каб па выніку прымаць рашэнне аб тым, ці будуць выдадзены ордэры на арышт і супраць каго, Лукашэнка робіць усё магчымае, каб той ордэр быў выдадзены на яго імя. Мала таго, што рэжым здзяйсняе транспамежныя злачынствы і спрыяе атрыманню беларускімі прадпрыемствамі расійскіх ваенных заказаў, дык яшчэ і нібыта плануецца размясціць на тэрыторыі Беларусі аператараў расійскіх дронаў. А можа, і не толькі аператараў. У гэты час дэмсілы спрачаюцца адносна мэтазгоднасці выбараў у Каардынацыйную раду. І аналізуюць пагрозы, звязаныя з новымі звесткамі пра лёс Мельнікавай.

Ці лічыць доказам таго, што “Мельнікава пасля падману КР і крадзяжу грошай жыве сваё лепшае жыццё ў Беларусі”, тое, што яна нібыта набыла дзве кватэры ў Мінску, і хто за дзеянні Мельнікавай мусіць несці адказнасць? Што азначае адмова знакавых гульцоў браць удзел у выбарах у КР, і ці патрэбна гэтаму органу “перафармаціраванне”? Чым небяспечныя расійскія дронаводы ў Беларусі, і ці сапраўды Лукашэнка рыхтуе беларусаў да вайны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябрам Каардынацыйнай рады Паўлам Латушкам у 13:00

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.