Пра гісторыка Пуціна, Трампа, Кітай і “нерашучасць Ціханоўскай” — эфір

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Лекцыя па гісторыі ад Пуціна, з дапамогай якой ён паспрабаваў давесці амерыканцам, што распачатая Расіяй вайна ва Украіне — ніякая не акупацыя і не захоп тэрыторый суверэннай краіны, а вяртанне нейкага міфічна-гістарычнага “свайго” нашчадкамі Рурыка, відаць, адчыніла “скрынку Пандоры”. І ўжо ў Кітаі загаварылі пра вяртанне Уладзівастока як гістарычнай тэрыторыі. А тэму гістарычнага месца Смаленска і ўвогуле можна нават не прыгадваць.

Наколькі сапраўды небяспечна сёння звяртацца да гісторыі ў пытаннях тэрытарыяльнай “справядлівасці” і з якога стагоддзя трэба пачынаць перагляд? Што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і чым гэта можа скончыцца? Чаму магчымая перамога Трампа на выбарах у ЗША так насцярожвае Еўропу? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі