Пра арышт Паланскага здымуць фільм

Рэжысёр Брэт Ратнэр, вядомы па фільмах “Гадзіна Пік” і “Людзі Ікс: апошняя бойка”, здыме фільм пра арышт Рамана Паланскага ў Швейцарыі. Фільм мае стацца сіквелам да карціны Марыны Зеновіч “Раман Паланскі, якога шукаюць і жадаюць”, якая крытыкуе судовы пераслед Паланскага ў ЗША.

Ратнэр спадзяецца, што ягоны фільм дакажа неабходнасць зняцця абвінавачванняў з рэжысёра, які ўжо даў згоду на ўдзел у кіналенце.

Нагадаем, што Раман Паланскі, які з’яўляецца грамадзянінам Францыі, быў арыштаваны ў Швейцарыі падчас Цюрыхаўскага кінафэста. Прычынай арышту стаў ордэр, які выдалі амерыканскія ўлады ў 1978 годзе.

Паводле www.lenta.ru i www.korrespondent.net

Фота: www.women.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі