Portishead адсвяткуе Дзень абароны Правоў чалавека песняй

Брытанскі электронны гурт Portishead выпусціў новую песню "Chase the Tear". Кампазіцыя была запісаная адмыслова для праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя" (Amnesty International) і прымеркаваная да Дня абароны Правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня.

Спампаваць трэк і паглядзець відэакліп на "Chase the Tear" можна на сайце 7 digital. Усе прыбыткі ад продажу песні Portishead паступяць на рахункі "Міжнароднай амністыі" і пойдуць на дабрачынную дзейнасць.

"Chase the Tear" даволі моцна адрозніваецца ад ранняй творчасці Portishead і больш нагадвае нядаўні праект лідэра гурта Джэфа Бэроў - Beak>.

Апошні на дадзены момант альбом Portishead -"Third" - выйшаў у 2008 годзе. На дадзены момант гурт запісвае новую пласцінку.

Фота: www.diary.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі