Польскія каталікі збіраюцца заглушыць канцэрт Мадоны ў Варшаве

Каталікі Польшчы выступаюць супраць правядзення канцэрту Мадоны, якую царква папракае ў зневажэнні Бога. Выступ поп-зоркі запланаваны на 15 жніўня. У гэты дзень каталікі адзначаюць Успенне Прасвятой Багародзiцы, паведамляе “РИА Новости”.
У Польшчы ўжо пачалося фармаванне "пратэстнага камітэта". Яго ўдзельнікі паставяць подпісы пад лістом, у якім будзе выяўлены пратэст супраць выступы Мадоны, і адправяць яго арганізатарам і фундатарам канцэрту.

Калі гэта не дапаможа, вернікі збіраюцца правесці пікет падчас канцэрту і заглушыць спявачку. Нагадаем, у адным са сваіх фірмовых нумароў Мадона з’яўляецца на сцэне распятай на вялікім люстраным крыжы падчас выканання балады Live To Tell.

Фота: www.ixbt.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі