Польшча спрасціла выдачу візаў грамадзянам Беларусі

Польшча спрасціла выдачу візаў грамадзянам Беларусі

Польшча з 14 чэрвеня спрасціла выдачу візаў грамадзянам Беларусі, паведамляе "Белсат". Дагэтуль візавымі пытаннямі займаліся консулы, цяпер такое права атрымлівае міністр замежных спраў. Адпаведнае распараджэнне прыняў польскі ўрад. Яно мае на мэце спрашчэнне атрымання візаў для беларусаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Мяркуецца, што працэдура стане зручнейшай і хутчэйшай. Падаваць дакументы на візы трэба будзе ў консульствы па месцы жыхарства.

Беларусь — адзіная краіна, грамадзянам якой Варшава дазволіла атрыманне візаў праз МЗС.

Як будзе выглядаць працэдура, стане вядома пазней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі