Польшча перадала Украіне 250 танкаў Т-72

Польшча перадала Украіне танкі Т-72 / twitter.com/carramba66, ілюстрацыйнае фота
Польшча перадала Украіне танкі Т-72 / twitter.com/carramba66, ілюстрацыйнае фота

Польшча перадала Украіне 250 танкаў Т-72. Такую лічбу назваў прэм'ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі.

"Польшча ўжо паставіла 250 танкаў постсавецкага тыпу. Дадаткова мы збіраемся паставіць Украіне 60 мадэрнізаваных танкаў, і яшчэ мы збіраемся паставіць каля 14 танкаў Leopard", — сказаў кіраўнік польскага ўраду.

Маравецкі таксама выказаў спадзяванне, што кааліцыя краін, гатовых перадаць Украіне танкі Leopard, пашырыцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі