Польшча пасля першага дня выйграе ў Беларусі ў матчы Кубка Дэвіса з лікам 2:0

Каманда Польшчы пасля першага гульнявога дня вядзе ў матчы 1-га раўнда плэй-офф першай Еўра-афрыканскай зоны Кубка Дэвіса супраць Беларусі з лікам 2:0. 18 ліпеня адбыліся дзве адзінкавыя сустрэчы. Другая ракетка беларускай каманды Ўладзімір Ваўчкоў (423-і нумар сусветнага рэйтынгу) прайграў лідэру польскай каманды Міхалу Пжысежнаму (414) — 2:6, 6:4, 2:6, 2:6, а першы нумар беларусаў Максім Мірны (368) саступіў 17-гадоваму Ежы Яновічу (681) — 4:6, 5:7, 4:6.

19 ліпеня адбудзецца парная сустрэча. У ёй Максім Мірны і Уладзімір Ваўчкоў будуць гуляць супраць Марыюша Фірстэнберга і Марціна Маткоўскага.

На 20 ліпеня запланаваныя сустрэчы: У.Ваўчкоў — Е.Яновіч, М.Мірны — М.Пжысежны.

Пераможца матчу Беларусь — Польшча працягне выступ у першай групе Еўра-афрыканскай зоны. Той, хто прайграе, будзе аспрэчваць месца ў гэтай групе з камандай Грузіі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі