Польшча хутка пачне выдаваць экспрэс-візы
![Кансулят Польшчы / tylkopolski.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/postuplenie-cheres-consulstvo.jpg.webp?itok=clqESUkR)
Кансулят Польшчы / tylkopolski.by
Польшча хутка пачне выдаваць экспрэс-візы. Беларусы — першыя, хто атрымае такую магчымасць, паведамляе телеграм-канал "Беларусы ў Польшчы".
"Канцэпцыя заснавана на стварэнні спецыяльнага аддзела ў Міністэрстве замежных спраў для апрацоўкі заяваў на атрыманне візы. Службовыя асобы ў Варшаве будуць мець тыя ж інструменты для прыняцця рашэнняў аб выдачы візы, што і консулы, гэта максімальна спрасціць працэс. Працэдура тычыцца як турыстычных, так і рабочых віз", — удакладняюць аўтары телеграм-канала.
Умовы, пры якіх замежнікі змогуць падаваць заявы на атрыманне такіх віз, будуць апублікаваныя ў бліжэйшы час.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.