Полацкія прадпрымальнікі паставілі помнік купцу

Сёння ў Полацку адкрываецца чарговая садова-паркавая скульптура. Напярэдадні Дня гандлю яе ўсталявалі на вуліцы Гогаля, дзе месцяцца адразу тры рынкі ды іншыя буйныя гандлёвыя кропкі.
Купца ў натуральную велічыню зрабілі на фундатарскія грошы. Абышоўся “калега” мясцовым прадпрымальнікам у 30 мільёнаў рублёў.

Дарэчы, некаторыя не толькі грошы на скульптуру здавалі, але і ахвяравалі на прызы для бясплатнай латарэі. Купец у аздобленым беларускім арнаментам адзенні трымае ў руцэ манету – ці то набыць нешта хоча, ці проста пахваліцца, што мае грошы.

Ядвіга Сташэўская, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі