Пол Макартні адпраўляецца ў еўрапейскае турнэ

Сэр Пол Макартні анансаваў тэрміны свайго еўрапескага турнэ: ужо ў снежні славуты экс-бітл адправіцца з гастролямі па Еўропе. Тур “Good Evening Europe” працягнецца з 2-га па 22-га снежня, за гэты час Макартні дасць канцэрты ў сямі гарадах, сярод якіх Берлін і Парыж.

Стартуе “Good Evening Europe” канцэртам у Гамбургу, дзе на пачатку 1960-х Beatles часта выступалі ў клубах.

“Гэта мой шанец прывезці цяперашняе вялікае шоў туды, дзе ўсё пачыналася, - кажа Пол. – Мы пачнём з Гамбургу і скончым Лонданам, і на ўсім шляху будзем ладзіць сапраўдныя рок-канцэрты”.

Заключнае шоў “Good Evening Europe” адбудзецца ў лонданскай арэне О2. Гэта будзе адзіны сольны выступ Макартні ў Вялікабрытаніі ў бягучым годзе. Да пачатку турнэ сэр Пол возьме ўдзел у дабрачыннай акцыі Сhildren in Need, якая адбудзецца 12-га лістапада ў лонданскім Royal Albert Hall.

Фота:  www.madaboutmadrid.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі