Плыткевіч: аб’ядноўвацца і рабіць агульную справу на карысць Беларусі — мая ідэя

Плыткевіч: аб’ядноўвацца і рабіць агульную справу на карысць Беларусі — мая ідэя

14 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — фатограф, даследчык, дырэктар выдавецтва “Рыф-тур”, і рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды “Планета без межаў”, заснавальнік інфармацыйнага партала “Планета Беларусь” Сяргей Плыткевіч.


Нельга абмяжоўвацца сваім “хутарам” — беларусам неабходна аб’яднацца і супольна рабіць агульную справу на карысць Беларусі. Мы павінны памятаць нашу гісторыю і сёння рабіць усё для таго, каб нашы нашчадкі сказалі пра нас: “У такі складаны перыяд беларусы змаглі і — перамаглі”, перакананы Сяргей Плыткевіч.
Пра тое, чаму Беларусь для большасці беларусаў да гэтага часу застаецца загадкавай і неспазнанай планетай, чаму нам неабходнае веданне гісторыі сваёй краіны і чаго можна дамагчыся аб’яднаннем, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Плыткевічам. 

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі