Плацёжныя карты банкаў Беларусі і Расіі ўжо не працуюць ва Украіне
![Плацёжныя карты банкаў Беларусі і Расіі ўжо не працуюць ва Украіне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zabarona.jpg.webp?itok=dQkVg0BF)
Плацёжныя карты банкаў Беларусі і Расіі не працуюць ва Украіне. Такое рашэнне прыняў Нацыянальны банк нашай паўднёвай суседкі. Яно пачало дзейнічаць з 1 сакавіка.
"Фінансавая падтрымка ўзброенай агрэсіі супраць Украіны павінна быць спыненая, — кажа намеснік старшыні Нацбанка Украіны Аляксей Шабан. — Карткі банкаў дзяржаў-агрэсараў не будуць працаваць ва Украіне, таксама вораг больш не зможа дасылаць на іх сродкі для тэрарыстаў і іх прыхільнікаў".
Па словах Шабана, забарона прыёму карт банкаў Беларусі і Расіі "з'яўляецца... чарговым крокам у фінансавай абароне Украіны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.