PJ Harvey "Let England Shake"

Але, кажучы папраўдзе, празрыстай і бязважкай PJ зрабілася раней – калі запісала папярэдні альбом "White Chalk". Яна апранула доўгую белую сукенку і граючы на фартэріана і аўтаарфе, быццам бы знайшла кропку раўнавагі. Магчыма, усталяваўшы мір унутры сябе, Полі справакавала рэзананс са знешнім светам, дзе, як высветлілася, пануюць вайна і смерць.

Новы альбом PJ Harvey называецца "Let England Shake" (Няхай Англія скалынеца). У ім аўтарка асэнсоўвае геапалітычны і духоўны стан сваёй радзімы. Перад тым, як брацца за альбом, спявачка вывучала падзеі Першай сусветнай вайны і войнаў у Іраку і Афганістане, паралельна натхняючыся паэзіяй Гаральда Пінтэра і Томаса Эліата і фальклорам.

Варта адзначыць, што альбом "Let England Shake" не мае выразных дамінант. Ён атрымаўся эпічным і ўраўнаважаным – кожная песня проста знаходзіцца на сваім месцы ў агульнай кампазіцыі. Напэўна, пры жаданні гэты альбом можна ператварыць у паэму, таксама па ім можна было б паставіць своеасаблівы невясёлы мюзікл без хэпі-энда.

Праўда, загалоўная песня атрымалася вельмі выразнай. Кампазіцыю Let England Shake можна лічыць моцнай пазіцыяй не толькі таму, што яна проста пачынае альбом – яна задае настрой усяму, што вы пачуеце пасля. На фоне дрыжачых фартэпіянных гукаў, якія выдае мелатрон, голасам з іншасвету Харві спявае пра тое, што лепшыя дні Англіі скончаныя, і цяпер ёй застаюцца толькі мерцвякі, фантаны смерці і абыякавасць. Дарэчы, прэзентацыя песні адбылася ў эфіры аднаго з брытанскіх тэлеканалаў і на шоў прысутнічаў прэм’ер-міністр Гордан Браўн, якога вінавацілі за тое, што ён уцягнуў краіну ў іракскую вайну.

Дарэчы, што тычыцца цікавых музычных інструментаў, вось што PJ Harvey і яе кампаньёны Джон Пэрыш і Мік Харві выкарыстоўвалі падчас працы над альбомам: вышэй згаданы мелатрон -- гэта цудоўны інструмент з 60-х гадоў, у якім кожная клавіша пракручвае асобную магнітную стужку з запісам. Мелатрон – гэта дзядуля сучаснага сэмплера. Але галоўны інструмент альбома – гэта, натуральна, аўтаарфа, яна ж – электрагуслі, якую спявачка выкарыстоўвала падчас запісу ўпершыню.

Што тычыцца гуку альбома, то ў параўнанні з тым, што рабіла Харві раней, ён зрабіўся больш “ахайным”, хаця, відаць, ад lo-fi часам нікуды не падзецца. Альбом гучыць даступна і крышталёва мінімалістычна, як і любы папярэдні, ні адзін гук не абмінае свядомасць слухача. Дарэчы, пласцінка запісвалася на жыва, на працягу 5-ці тыдняў у царкве. Таксам цікава, што песні пра каханне ў PJ Harvey больш брутальныя, чым песні пра вайну – у выніку альбом "Let England Shake" гэта спакойная празрыстая паўакустыка, якая дае магчымасць паразважаць на тэкстам песні.

Свет альбома – гэта поле бітвы, дзе можна сустрэць толькі мерцвякоў і крумкачоў, на дрэвах вісяць адарваныя ногі і рукі, а над усім гэтым вецер носіць пах смерці і цім’яна. Але гэту працу не варта успрымаць як антываенны плакат. PJ Harvey не робіць вынікаў, нікога не абвінавачвае і не заклікае займацца каханнем замест вайны ці даваць гэтаму свету яшчэ нейкія шансы. Яе стаўленне тут хутчэй экзістэнцыяльнае. І яна разважае не пра самі баявыя дзеянні і іх наступствы, а пра нешта больш важнае, што ляжыць глыбей. У інтэрв’ю часопісу NME спявачка сказала: “Гэты альбом не толькі пра вайну, ён пра шмат розных рэчаў – пра свет, у якім мы жывем, і часткай якога з’яўляеца вайна”.

Трэкліст:

1.         Let England Shake

2.         The Last Living Rose

3.         The Glorious Land

4.         The Words That Maketh Murder

5.         All and Everyone

6.         On Battleship Hill

7.         England

8.         In the Dark Places

9.         Bitter Branches

10.       Hanging in the Wire

11.       Written on the Forehead

12.       The Colour of the Earth

Фота: aaamusic.co.uk,nnm.ru, nme.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі