Пітэр Джэксан можа стаць яшчэ і рэжысёрам "Хобіта"

Пітэр Джэксан назваў сябе верагодным кандыдатам на ролю рэжысёра "Хобіта".  Ён заявіў, што цяпер Warner Bros. шукае кандыдатаў на месца рэжысёра, аднак, калі чалавека так і не знойдуць, то ён сам можа заняць гэту вакансію. "Калі гэта будзе патрэбна для абароны інвестыцый Warner Bros., то я разгледжу падобны варыянт", - заявіў Джэксан.

Таксама ён дадаў, што ў яго падпісана некалькі кантрактаў з галівудскімі студыямі, якія могуць не дазволіць яму заняцца здымкамі "Хобіта".

Праблемы з рэжысёрам у прыквэла "Ўладара пярсцёнкаў" з'явіліся некалькі дзён таму, калі Гільерма дэль Тора заявіў, што пакідае праект. "З-за пастаянных адтэрміновак пачатку працы над "Хобітам" я быў вымушаны прыняць самае няпростае рашэнне ў сваім жыцці", ― заявіў ён.

Нагадаем, што перашапачаткова здымкі "Хобіта", які складаецца з дзвюх частак, планавалася пачаць у сакавіку 2010 года. Выхад першай стужкі на экран быў запланаваны на снежань 2011 года, а другой ― на снежань 2012. Пазней было абвешчана, што здымкі пачнуцца толькі летам 2010 года.

У красавіку 2010 Джэксан заявіў, што ў лепшым выпадку здымкі пачнуцца не раней за кастрычнік-лістапад.

Фота: examiner.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі