Піт Паўлаў распавёў, каго ён запрасіў на "Pit-Stop"

Арганізатары распавялі пра ўдзельнікаў чарговага канцэрту “ЖывыГукOn-line”, які адбудзецца 23 траўня на тэрыторыі аўтасэрвісу "Pit-Stop". Для ўдзелу ў канцэртах серыі сёлета было даслана каля 50 заявак, але для цяперашняга канцэрту адабралі ўсяго 4 гурты. На нядзельнай акцыі "ў гаражы" выступяць наступныя каманды: "Глебстеры", якія, мабыць, вельмі спадабаліся арганізатарам, бо гэта ўжо другі канцэрт запар у серыі з іх удзелам, праект "Вектор Эго", які грае "меладычны рок з экспрэсіўным жаночым вакалам", ужо добра ўсім вядомыя The Fantastiques і магілёўскі гурт Akute, які утварыўся з распаўшыхся "Глюкаў".

Ганаровым госцем фэсту традыцыйна стане праект Піта Паўлава Garadzkija.



Нагадаем, канцэрт пройдзе 23 траўня на тэрыторыі аўтасэрвісу “Піт-стоп”, які знаходзіцца на вул. Стадыённай, 14. Першы "жывы гук" прагучыць а 18-й. Уваход вольны!



Даехаць да месца правядзення можна: на аўтобусах №18 і №26 ад станцыі метро "пл. Перамогі", №105 і №131 ад Д/з "Карастаянавай" да прыпынку "Ваданасосная-1", а таксама трамваямі № 3 і №4 ад станцыі метро "пл. Перамогі", №5 ад станцыі мятро "пл. Якуба Коласа" да Д/з "Возера".

Даведкі па тэлефоне: +375 29 3404633.

Фота: Ганна Трубачова

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі