Пісьменнік Дзяніс Драгунскі: давайце спынім размовы пра "братні народ"

Пісьменнік Дзяніс Драгунскі: давайце спынім размовы пра "братні народ"

Рускі пісьменнік Дзяніс Драгунскі выказаўся пра падзеі ў Беларусі. Ён заклікаў расіян не ўмешвацца ў справы суседняй незалежнай дзяржавы і спыніць размовы пра "братні народ".

Яго пост: 

АБ БЕЛАРУСІ.
Мне здаецца, што перш, чым пачынаць любую размову пра падзеі ў гэтай дзяржаве, трэба запомніць вось што:

Беларусь — асобная, суверэнная, незалежная дзяржава. Дарэчы, член ААН з моманту заснавання ААН.

Беларусы — асобны народ, са сваёй мовай і культурай, са сваёй шматвяковай асобнай гісторыяй.

Тое, што мовы падобныя і доўга жылі побач, разам, у саюзе і да т.п. — ужо не мае ніякага значэння. Мовы сербаў і харватаў (а таксама ўсіх народаў былой Югаславіі) вельмі падобныя. Чэхаў і славакаў таксама. Не кажучы ўжо пра немцаў і аўстрыйцаў.

Таму, мне здаецца, не трэба казаць: "па сутнасці, мы адзін народ", "па сутнасці, гэта дыялект", "па сутнасці, гэта часова аддзеленая частка адзінага цэлага" ды інш. Няма ніякай "сутнасці". Ёсць Дробная імперская сучнасць. Ад яе пара адмовіцца.

У суседняй краіне нешта адбываецца? Вось хай і разбіраюцца самі. Ёсць вядомая прыказка: "Калі дзяржава пачынае забіваць, яна называе сябе Радзімай". Можна працягнуць: "Калі дзяржава называе суседні народ "братнім" — чакай бяды: акупацыі, аншлюсу або карнай аперацыі".

Таму давайце спынім гэтыя размовы пра "калісьці адзіную краіну" і "братні народ". Тым лягчэй будзе і нам, і беларусам.

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка нядаўна папрасіў ва Уладзіміра Пуціна сілавой падтрымкі для разгону пратэстаў у Беларусі. Кіраўнік Расіі паведаміў, што такая падтрымка падрыхтаваная, але пакуль што сітуацыя не вымагае яе выкарыстання.

Дзяніс Драгунскі — сын пісьменніка Віктара Драгунскага і прататып для яго вядомых "Дзяніскіных апавяданняў". Сам Дзяніс Драгунскі — аўтар шэрагу кніг па паліталогіі, а таксама мастацкіх твораў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі