"Піраты Карыбскага мора" сабралі ў Японіі 10 мільярдаў

Фільм "Піраты Карыбскага мора. На краі свету" стаў першай замежнай стужкай, якая здолела сабраць у 2007 годзе ў японскім пракаце 10 мільярдаў юаней, а гэта каля 82 мільёнаў долараў. Паводле Walt Disney Japan, пракатчыкі чакаюць, што ўжо ў бліжэйшыя дні будзе пабіты папярэдні рэкорд па касавых зборах для галівудскіх фільмаў у Японіі, які паставіла другая серыя "Піратаў". Летась "Куфар Мерцвяка " зарабіў крыху больш за 82 мільёны долараў па ўсім свеце.

Дадам, што адзіным рэальным канкурэнтам у барацьбе за званне самага касавага фільма ў японскім пракаце можа стаць пятая частка "патэрыяны". Папярэднія прагляды гэтай карціны прыцягнулі больш гледачоў, чым было ў выпадку з "Піратамі", і стваральнікі стужкі спадзяюцца, што "Гары Потэр і ордэн Фенікса" ў выніку здолее сабраць больш за 122 мільёны долараў.

Нагадаю, што сусветныя зборы фільма "Піраты Карыбскага мора. На краі свету" ўжо перавысілі 900 мільёнаў долараў.

Фота: www.stopklatka.pl