Вы тут

Пінскія падаткавікі выкрылі фермера, прыляцеўшы на квадракоптары

Пінскага фермера выкрылі з дапамогай квадракоптара / Пінскій райвыканкам

Пінскі фермер паведаміў у падатковую, што самастойна будзе збіраць ураджай на ўчастку ў 20 га. Падаткавікі не паверылі і для праверкі адправілі квадракоптар, паведамляе Пінскі райвыканкам.

Выявілася, што мужчына наняў для працы 47 чалавек і плаціў ім заробкі "ў канверце". 

Падаткавікі падлічылі, што мужчына заплаціў так 15 тысяч рублёў. З яго прымусова спагналі падаходны падатак у 2 тысячы рублёў. і аштрафавалі на 2900 рублёў (100 базавых велічынь). Таксама пра яго дзеянні падаткавікі паінфармавалі Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.