Pink назаве сына ў гонар любімага віскі

Увесну 2011 года спявачка Пінк стане мамай. Разам з мужам мотагоншчыкам Кэры Хатам будучая маці знаходзіцца ў пошуку імя для свайго першынца.

Па словах Пінк, калі гэта будзе хлопчык, яго абавязкова назавуць Джэймсанам, таму што, па-першае, менавіта так называецца яе любімая марка віскі, а, па-другое, гэтае імя стане лагічным працягам сямейнай традыцыі пары.

Справа ў тым, што брата Пінк завуць Джэйсан, бацьку – Джэймс, другое імя мужа таксама Джэйсан. Пара Пінк – Хат мае ірландскія карані, таму нічога лепшага прыдумаць нельга. А вось з дзявочым імем, у выпадку нараджэння дзяўчынкі, па словах Пінк, могуць быць цяжкасці: нічога цікавага пакуль не прыходзіць да галавы.

Фота: www.zastavki.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі