Pet Shop Boys паўдзельнічалі ў стварэнні балета

 Рэліз аднайменнай пласцінкі адбудзецца 14 сакавіка, а некалькімі днямі пазней спектакль будзе прэзентаваны на лонданскіх тэатральных падмостках.

Па словах Нэйла Тэната і Крыса Лоў, саўндтрэк да балета – лагічны працяг іх творчасці, аснова якой – танцавальная музыка. “Нам спадабалася ідэя ўпісаць музыку ў тэатральны кантэкст”, - адзначаюць музыкі.

Pet Shop Boys пачалі працу над пастаноўкай у 2008 годзе, калі прыяцель Лоў - дырэктар Каралеўскага балета Іван Путроў, прапанаваў музыку напісаць п'есу для яго трупы. Лоў абраў апавяданне Андэрсана аб міфічным каралеўстве, уладар якога паабяцаў палову сваіх уладанняў і руку прынцэсы таму, хто вынайдзе самую неверагодную рэч. “Падзеі, якія адбываліся следам за гэтым, былі вельмі творчымі, часамі дэструктыўнымі, але ў выніку вельмі пазітыўнымі”, - распавядае клавішнік.

Саўндтрэк да балета Pet Shop Boys запісвалі сумесна з Вроцлаўскім сімфанічным аркестрам.

Фота: www.musicoadictos.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі