Песня Rolling Stones загучала ў рэп варыянце

Выдавецкая кампанія Abkco Music Inc падала пазоў у федэральны суд Манхэтэна на амерыканскага рэпера Ліла Уэйна (Lil Wayne). Паводле паведамлення Billboard, кампанія, якая валодае правамі на кампазіцыю The Rolling Stones 1965 года "Play With Fire", сцвярджае, што музыка пазапраўна выкарыстаў гэтую песню ў сваёй творчасці.

Як адзначаецца ў пазове, трэк "Playing With Fire" з новага альбома рэпера "The Carter III" з'яўляецца перапрацаванай версіяй твора "ролінгаў" і запазычвае кавалкі тэксту і музыкі з арыгінальнай кампазіцыі.

Сума шкоды, якую адвакаты Abkco Music Inc патрабуюць з рэпера і яго гуказапісвальнай кампаніі, не называецца. Каментароў ад мэнэджменту Ліла Уэйна пакуль не паступала.

Фота: blogs.laweekly.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі