Песні ў iTunes патаннелі на 30 адсоткаў

Віцэ-прэзідэнт Apple па маркетынгу Філ Шылер абвясціў пра паніжэнне кошту музычнага трэка ў інтэрнэт-краме iTunes на 30 адсоткаў, з 99 да 69 цэнтаў. Больш якасныя трэкі будуць каштаваць 1,29 долара. Акрамя таго, з васьмі мільёнаў песень была знятая абарона ад капіравання. Да канца квартала абарона будзе знятая з усіх трэкаў. Аб магчымасці здымання абароны ад капіравання IT-журналісты пісалі ў пачатку снежня 2008 года. У той час, паводле іх дадзеных, адпаведнай дамовы з лэйблам дасягнута не было.

Мабільным карыстальнікам купляць песні ў iTunes Store можна будзе не толькі праз Wi-Fi, як раней, але і праз сеткі сувязі трэцяга пакалення.

Шылер адзначыў, што да пачатку 2009 года ў iTunes было прададзена 6 мільярдаў песень, а ў базе ўліковых запісаў з крэдытнымі картамі налічаецца 75 мільёнаў карыстальнікаў.

Фота: www.pcnews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі