Пэрыс Хілтан запісалася на ўсходнія адзінаборствы

Паводле брытанскага таблоіда The Sun, мадэль, спявачка і, нават, актрыса Пэрыс Хілтан запісалася на курсы самаабароны. Нагадаю, што не так даўно 26-гадовую Пэрыс пакаралі 45 днямі турмы за кіраванне аўтамабілям у нецвярозым стане, пад час трохгадовага выпрабаваўчага тэрміну і з часова адабранымі правамі.

Адразу, як гэтая навіна трапіла ў СМІ, будучыя сукамерніцы пачалі рыхтавацца да сустрэчы з Хілтан, а на яе афіцыйнай інтэрнэт старонцы з’явіліся пагрозы. У выніку спадкаемца гасцінічнай імперыі была вымушаная наняць уласнага трэнера па ўсходніх адзінаборствах.

Дадам, што адбываць тэрмін Пэрыс Хілтан павінна пачаць толькі 5 ліпеня, але ўжо цяпер яна заяўляе, што "вельмі баіцца" перспектывы трапіць да жанчын, якія пакараныя за рабаванне, прастытуцыю і продаж наркотыкаў. Хаця, апошнія два парушэнні закону, мне падаецца, не вельмі адрозніваюцца ад лада жыцця самой зоркі.

Фота: film.onet.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі