Пэрыс Хілтан ізноў узялася за музыку

Спадкаемніца імперыі Hilton — Пэрыс Хілтан выклала ў сеціва 15-секундны кавалак новага відэа. Кліп зняты ці здымаецца на яе новую песню, напісаную і запісаную сумесна з Лілам Уэйнам.

Уладальнік лэйбла Cash Money, з якім свецкая львіца заключыла кантракт, раней адзначыў, што быў шакаваны “цікавасцю і сілай матэрыялу” Хілтан. Маўляў, ён і не думаў, што Пэрыс умее настолькі добра спяваць.

Нагадаем, дэбютнік Пэрыс Хілтан з’явіўся ў 2006 годзе. Праз 6 гадоў шоў-вумэн паспрабавала сябе ў якасці дыджэя на Pop Music Festival у Бразіліі. Праўда, яе сінгл "Last Night" не спадабаўся нікому, нават уласнаму прадзюсару Афраджэку.

Новая пласцінка Хілтан будзе гатовая да Калядаў.

Паводле www.zvuki.ru

Фота: svit24.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі