Першы міністр Шатландыі пасля прайгранага рэферэндуму сыходзіць у адстаўку

Ён таксама сыходзіць з пасады лідара Шатландскай нацыянальнай партыі, пасля таго як 55% шатландскіх выбаршчыкаў выказаліся за захаванне краіны ў складзе Злучанага Каралеўства.

“Для мяне як для палітыка справы амаль скончыліся, але для Шатландыі барацьба за незалежнасць працягваецца, і наша мара ніколі не памрэ”, — заявіў Салманд на прэс-канферэнцыі ў афіцыйнай рэзідэнцыі ў Эдынбургу.

“Я неверагодна ганаруся, што на наш заклік адгукнуліся 1,6 мільёна шатландцаў, і тым, як была арганізаваная наша кампанія”, — сказаў першы міністр, звяртаючыся да журналістаў.

На рэферэндуме 18 верасня шатландцы прагаласавалі за тое, каб застацца ў Злучаным Каралеўстве, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі