Першы Фестываль моваў праходзіць у Мінску

У яго праграме запланаваныя прэзентацыі болей за тры дзясяткі моваў. Кожная прэзентацыя ўяўляе сабой 40-хвілінную міні-лекцыю, у часе якой эксперты распавядаюць пра фанетычныя, граматычныя ды іншыя асаблівасці той ці іншай мовы.

На фестывалі прэзентуюць сучасныя як вельмі папулярныя ў свеце мовы — англійскую, нямецкую, кітайскую, так і “мёртвыя” — старажытнагрэчаскую і латынь, а таксама штучную мову эсперанта, паведамляе БелаПАН.

Беларускую і рускую мову на фестывалі вырашылі не прэзентаваць.