Першаму і адзінаму прэзідэнту СССР Міхаілу Гарбачову споўнілася 85 гадоў

Першаму і адзінаму прэзідэнту СССР Міхаілу Гарбачову споўнілася 85 гадоў

Першаму і адзінаму прэзідэнту Савецкага Саюза Міхаілу Гарбачову 2 сакавіка спаўняецца 85 гадоў. Свой юбілей палітык мае адсвяткаваць разам з роднымі і сябрамі — на святкаванне запрошана каля 150 чалавек, перадаюць расійскія СМІ.

Міхаіл Гарбачоў нарадзіўся 2 сакавіка 1931 года ў Стаўрапальскім краі Расіі ў вясковай сям’і. Палітычную кар’еру пачаў у 1952 годзе, калі далучыўся да камуністычнай партыі. У 1970 годзе ён стаў першым сакратаром Стаўрапольскага крайкома КПСС. 11 сакавіка 1985 года быў абраны генеральным сакратаром ЦК КПСС.

Падчас яго кіраўніцтва адбыўся шэраг падзеяў у палітычным жыцці, якія мелі значэнне для ўсяго свету: скончылася “халодная вайна”, былі выведзеныя савецкія войскі з Афганістана, распаўся СССР. Унутры Савецкага Саюза адбывалася “перабудова” — палітыка палітычных і сацыяльна-эканамічных рэформаў. Яна адзначылася ўвядзеннем галоснасці і свабоды слова, эканамічнымі пераўтварэннямі.

У сакавіку 1990 года Гарбачова абралі прэзідэнтам Савецкага Саюза на трэцім пазачарговым з’ездзе народных дэпутатаў СССР. Ён прабыў на гэтай пасадзе ўсяго 1 год і 9 месяцаў. 8 снежня 1991 года кіраўнікамі Расіі, Беларус і Украіны было падпісанае “белавежскае пагадненне”, у выніку якога СССР распаўся. Праз 17 дзён пасля гэтага Гарбачоў выступіў з тэлезваротам і абвясціў пра спыненне сваіх службовых паўнамоцтваў. Кіраванне стратэгічнай ядзернай зброяй ён перадаў прэзідэнту Расіі Барысу Ельцыну.

Пасля адстаўкі Гарбачоў атрымаў пакет пажыццёвых дзяржаўных ільготаў. Стварыў уласны фонд сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, займаўся бізнэсам.

У 2014 годзе падтрымаў палітыку Расіі ў дачыненні Украіны і назваў анексію Крыма “выпраўленнем гістарычнай памылкі”.

Першаму і адзінаму прэзідэнту СССР Міхаілу Гарбачову споўнілася 85 гадоў

Міхаіл Гарбачоў: Крым у складзе Расіі — гэта нармальна, а Беларусь — не

Чаму далучацца да Расіі можна, а выходзіць — не, ці баяцца далучэння беларусам, Еўрарадыё размаўляе з адзіным прэзідэнтам СССР.

Першаму і адзінаму прэзідэнту СССР Міхаілу Гарбачову споўнілася 85 гадоў

Міхаіл Гарбачоў: Можаш сказаць, што пакуль пахаваць мяне ім не ўдалося

У адказ на пытанне, чаму яго ўжо столькі разоў спрабавалі заўчасна “пахаваць”, Міхаіл Гарбачоў кажа, што “да такой ступені сур’ёзна да гэтага ставіцца, што нават пра гэта ў сваёй кнізе цэлы раздзел напісаў — апошні”…

Першаму і адзінаму прэзідэнту СССР Міхаілу Гарбачову споўнілася 85 гадоў

Гарбачоў: Для Лукашэнкі падышла б пасада члена палітбюро

Еўрарадыё паразмаўляла з першым і апошнім прэзідэнтам СССР Міхаілам Гарбачовым пра 20 гадоў без Савецкага Саюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі