"Першае слова з'ела": у Беларусі выявілі расійскія цукеркі з кішачнай палачкай

Ілюстрацыя: pikabu.ru
Ілюстрацыя: pikabu.ru

Гродзенская абласная інспекцыя Дзяржстандарту выявіла бактэрыі кішачнай палачкі ў цукерках "Першае слова з'ела..." расійскай вытворчасці. Парушэнне было выяўленае падчас праверкі крамы ў горадзе Ашмяны.

У лабараторыі высветлілі: прадукцыя не адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза ТР МС 021/2011 "Аб бяспецы харчовай прадукцыі" па мікрабіялагічных паказчыках.

“Первое слово съела…”: в Беларуси выявили российские конфеты с кишечной палочкой

Сярод магчымых прычын — забруджаная сыравіна або парушэнне працэсаў упакоўкі і захоўвання цукерак.

Гродзенская абласная інспекцыя Дзяржстандарту папярэджвае: ужыванне прадукцыі з кішачнай палачкай пагражае здароўю і жыццю людзей.

Па выніках праверкі было вырашана забараніць продаж небяспечных цукерак. У дадатак выдадзенае прадпісанне аб забароне ўвозу і абароту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама аб спыненні дзеяння ў Беларусі дэкларацыі аб адпаведнасці. Цукеркі "Першае слова з'ела..." унесеныя ў рэестр небяспечнай прадукцыі, які размешчаны на сайце Дзяржстандарту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі