Вы тут

Ператрусы прайшлі ў кіраўнікоў "Прававой ініцыятывы"

Яўген Пугач / @legal_initiative

16 ліпеня працягваецца хваля маштабнай "зачысткі" грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Ператрусы праходзяць і ў журналістаў, і ў грамадскіх актывістаў. Сілавікі прыйшлі да кіраўнікоў "Прававой ініцыятывы". Як паведамляе тэлеграм-канал @legal_initiative, ператрус прайшоў на лецішчы ў сябры праўлення грамадскай арганізацыі Галіны Усцінавай. У яе забралі дакументы, камп'ютарную тэхніку і мабільны тэлефон. Ператрус прайшоў і ў сябры праўлення "Прававой ініцыятывы" Яўгена Пугача. Таксама забралі тэхніку. Пугач на свабодзе.

Сілавікі прыходзілі і па месцы прапіскі старшыні грамадскай арганізацыі "Прававая ініцыятыва" Вікторыі Фёдаравай, якая з'ехала за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.