Пензенскія сектанты з Беларусі пакуль будуць жыць у вёсцы Нікольскае

Расійскі бок пакуль не будзе выдаляць са сваёй тэрыторыі жыхароў Беларусі, якія чакаюць канца свету ў сяле Нікольскае Пензенскай вобласці, паведамілі "Інтэрфаксу" ў панядзелак у праваахоўных органах Беларусі. "Паводле папярэдняй інфармацыі, расійскі бок пакуль не будзе дэпартаваць у Беларусь жыхароў рэспублікі, якія чакаюць канца свету ў Пензенскай вобласці", - паведамілі ў праваахоўных органах. 9 чалавек, якія вышлі з зямлянкі, будуць жыць у малельным доме ў сяле Нікольскае. Яны будуць чакаць, пакуль астатнія пустэльнікі выйдуць з зямлянкі. Па звестках праваахоўнікаў, пад зямлёй знаходзяцца яшчэ трое грамадзян Беларусі. Непаўналетніх сярод іх няма. Па словах міліцыянтаў, "у гэтых людзей няма дакументаў. Мяркуецца, што калі ўсе жыхары Беларусі выйдуць на паверхню, ім будуць прапанавана добраахвотна пакінуць тэрыторыю Расіі".

Нагадаем, на пачатку снежня 2007 года ў Беларусь з Пензенскай вобласці былі прымусова дастаўленыя некалькі чалавек, якія чакалі канца свету ў малельным доме. Сярод іх была жыхарка Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, ураджэнка Украіны Валянціна Панядзельнік і яе трое непаўналетніх дзяцей. Яны былі дэпартаваныя ў Беларусь па рашэнні Пензенскага суда.

У 2007 годзе духоўны лідэр пустэльнікаў Пётр Кузняцоў быў выдалены з тэрыторыі Беларусі за парушэнне пашпартна-візавага рэжыму. У яго не было рэгістрацыі аб знаходжанні на тэрыторыі Беларусі. П.Кузняцоў быў затрыманы ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. У яго была канфіскаваная літаратура рэлігійнага зместу. Ён праводзіў гутаркі з жыхарамі. П.Кузняцова бачылі ў Столінскім, Кобрынскім, Жабінкаўскім раёнах Брэсцкай вобласці.