Пенсійны ўзрост павышаецца яшчэ на паўгода

Пенсійны ўзрост павышаецца яшчэ на паўгода

У Беларусі з 1 студзеня пенсійны ўзрост павышаецца яшчэ на паўгода. Мужчыны будуць выходзіць на заслужаны адпачынак у 62 гады, а жанчыны — у 57.

Як вядома, у нашай краіне адбываецца паэтапнае павышэнне пенсійнага ўзросту. З 2017-га штогод дадаецца паўгода. У выніку, у 2022 годзе беларусы будуць выходзіць на пенсію ўжо ў 63 гады (да пачатку дзеяння ўказа Аляксандра Лукашэнкі ад 11 красавіка 2016-га аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння — у 60), а беларускі — у 58 гадоў (раней — у 55).

Улады тлумачаць неабходнасць павышэння пенсійнага ўзросту зменамі сацыяльна-дэмаграфічных умоў у нашай краіне — працягваецца старэнне насельніцтва, людзей працаздольнага ўзросту становіцца менш, а значыць менш паступае пенсійных адлічэнняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі