Вы тут

Павел Севярынец адмовіўся даваць паказанні ў СІЗА

   

Павел Севярынец адмовіўся даваць паказанні ў СІЗА. Пра гэта палітвязень, якога некалькі месяцаў трымаюць за кратамі, паведаміў у лісце да журналісткі газеты "Новы час".

Севярынца вадзілі на першы і пакуль што апошні допыт. Па яго словах, у той дзень ён праходзіў міма камеры, у якой 22 гады таму, у 1998-м, пакаяўся і прыняў Хрыста. 

Севярынца затрымалі некалькі месяцаў таму пасля пікета па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі. З таго часу ён быў у ізалятары на Акрэсціна, дзе яму прысуджалі ўсё новыя адміністрацыйныя арышты. Амаль увесь час Севярынца трымалі ў карцары. 

20 жніўня стала вядома, што на палітвязня пачалі крымінальную справу за падрыхтоўку масавых беспарадкаў.

Лісты Паўлу Севярынцу можна пісаць на адрас: СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, Мінск, 220050.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.