Паўлу Севярынцу прысудзілі яшчэ 15 сутак арышту

Паўлу Севярынцу прысудзілі яшчэ 15 сутак арышту

Суд Фрузнескага раёна Мінска прысудзіў Паўлу Севярынцу яшчэ 15 сутак арышту, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Такім чынам, Севярынец асуджаны ўжо на 90 сутак.

Як распавядала Еўрарадыё, суд над Севярынцам прайшоў 18 чэрвеня. Палітык, які знаходзіцца на Акрэсціна, кантактаваў з суддзёй праз Skype. На судзе Павел заявіў пра жорсткія ўмовы ў карцары і паведаміў, што рэзаў сабе руку на знак пратэсту. 

Севярынца судзілі за выбарчы пікет 30 траўня ў Мінску і такі ж пікет 31 траўня ў Віцебску. Міліцыянты Каралёў і Прыходзька, якія выступалі сведкамі, сказалі на судзе, што яны не падыходзілі да Севярынца і не папярэджвалі яго пра парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. 

Раней паведамлялася, што Севярынца асудзілі агулам на 75 сутак. Разам з цяперашнім прысудам атрымліваецца 90 сутак, або тры месяцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі