Паўла Севярынца вывезлі ў Івацэвічы яшчэ ўчора

Вядомы палітык Павел Севярынец, які 17 сутак правёў за кратамі, нарэшце сустрэўся з сябрамі і сваякамі і накіроўваецца ў Мінск.
Нагадаем, раніцай да тых, хто сабраўся ў Баранавічах, каб сустрэць моладзевага лідэра, выйшаў намеснік начальніка мясцовага РАУС і паведаміў, што Севярынца ў іх няма.

Паводле слоў міліцыянта, палітыка некуды вывезлі і адтуль ужо адпусцілі. Як паведаміў Еўрарадыё сам Павел Севярынец, яго яшчэ ўчора вывезлі ў Івацэвічы.

“Яшчэ ўчора ўвечары мяне вывезлі ў івацэвіцкі ізалятар часовага ўтрымання, дзе я правёў ноч. Каментароў не было ніякіх. Проста ўзялі пасадзілі ў аўтазак, перавезлі і толькі сёння выпусцілі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі