Паставіўшы на матч БАТЭ — “Арсенал”, беларус выйграў 24 тысячы рублёў

Reuters
Reuters

Самы вялікі выйгрыш па стаўцы на гульню БАТЭ — “Арсенал”, склаў 24 тысячы рублёў. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў букмекерскай кампаніі “Париматч”.

Зрабіўшы стаўку “Экспрэс”, гулец адгадаў зыходы шасці розных футбольных матчаў. У шэрагу іншага, ён правільна прадказаў колькасць галоў, якія будуць забітыя ў матчы 1/16 Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і лонданскім “Арсеналам”. Па іроніі лёсу, самы вялікі выйгрыш, звязаны з гэтым матчам, дастаўся беларусу, які не ставіў на перамогу БАТЭ.

Усяго ў букмекера “Париматч” было зроблена больш за 119 тысяч ставак на матч. Амаль 96% ставак было зроблена на перамогу “Арсенала”. А падчас гульні было зроблена яшчэ больш за 33 тысячы ставак live.

Каэфіцыент на перамогу БАТЭ перад матчам даходзіў да 11. Максімальная стаўка, зробленая на перамогу БАТЭ, - 250 рублёў. Выйгрыш па гэтай стаўцы, дзякуючы высокаму каэфіцыенту, склаў больш за 2 тысячы рублёў.

У букмекерскай кампаніі “Макслайн” на матч БАТЭ — “Арсенал” было зроблена больш за 4 тысячы ставак. Каэфіцыент на перамогу барысаўскага клуба ў іх быў адзін з самых высокіх — 14.

Самая ўдалая стаўка на перамогу БАТЭ ў гэтага букмекера склала 230 рублёў. Яе выйгрыш склаў 3220 рублёў. Яшчэ адзін гулец зрабіў стаўку на перамогу БАТЭ — 200 рублёў — і зарабіў на перамозе барысаўскага клуба 2800 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі