Вы тут

Пасля пачатку агрэсіі РФ загінулі 2000 чалавек цывільнага насельніцтва Украіны

Жахлівая лічба ахвяр вайны за шэсць дзён

Пасля пачатку агрэсіі Расіі ў выніку яе ракетных, артылерыйскіх удараў, баёў загінулі больш за 2000 чалавек цывільнага насельніцтва Украіны. А сярод іх — дзеці. Пра гэта паведаміла Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях.

І гэта за шэсць дзён! А яшчэ ж ёсць загінулыя сярод украінскіх вайскоўцаў, удзельнікаў тэрытарыяльнай абароны.

У паведамленні ўкраінскіх ратавальнікаў згадваецца "падступны і цынічны напад Расіі і Беларусі", знішчэнне соцень аб'ектаў транспартнай інфраструктуры, жылых дамоў, бальніц і дзіцячых садкоў.

Пазней было заяўлена, што "гэтая лічба [2000 загінулых] ацэначная", а дакладнай лічбы яны "не ведаюць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.