Пасля матча БАТЭ — "Слован" на Мінск пойдзе дадатковая электрычка

Нагадаем, матч БАТЭ – “Слован” пройдзе на “Барысаў-Арэне” ў аўторак, 26 жніўня. Пачатак у 21.45, трансляцыя на тэлеканале “Беларусь 2”. Пераможца па суме дзвюх сустрэч трапіць у групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Той, хто прайграе, працягне еўракубкавую восень ў Лізе Еўропы. Нагадаем, у гасцях барысаўчане згулялі ўнічыю 1:1.

Як інфармуе прэс-служба ФК БАТЭ, у 0.54 ужо 27 жніўня ад станцыі Барысаў адправіцца электрычка, якая спыніцца на бліжэйшым да "Барысаў-Арэны" прыпынку "Печынскі" ў 1.00 і адправіцца ў 1.11. На станцыі "Мінск-Пасажырскі" цягнік будзе ў 2.31.

БАТЭ — “Слован”: Букмекеры аднагалосна аддаюць перавагу барысаўчанам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі