БАТЭ — “Слован”: Букмекеры аднагалосна аддаюць перавагу барысаўчанам

Каэфіцыент на перамогу БАТЭ ў аўторкавым матчы вагаецца ад 1.77 да 1.83. За перамогу “Слована” даюць ад 3.0 да 5.0.

Прыкладна такія ж каэфіцыенты і на выхад у групавы этап. У БАТЭ ў сярэднім ён роўны 1,5, у славакаў – 2,5.

Нагадаем, што ў першым матчы ў Братыславе клубы разышліся мірам – матч скончыўся з лікам 1:1. Такі вынік дзякуючы галу ў гасцях дае мінімальную перавагу беларускаму клубу. БАТЭ для агульнай перамогі дастаткова згуляць у нулявую нічыю.

Перамога БАТЭ

Нічыя

Перамога “Слована”

Bwin

1.8

3.5

4.88

William Hill

1.83

3.2

5.0

Алімп

1.8

3.25

4.55

Матч БАТЭ – “Слован” пройдзе на “Барысаў-Арэне” ў аўторак 26 жніўня. Пачатак у 21.45, трансляцыя на тэлеканале “Беларусь 2”. Пераможца па суме дзвюх сустрэч трапіць у групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Той, хто прайграе, працягне еўракубкавую восень ў Лізе Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі