Пасажыры аэрапорту “Мінск” будуць плаціць за яго развіццё

У адпаведнасці з дакументам з пасажыраў ва ўзросце 12 гадоў і старэйшых будуць спаганяць плату ў памеры 5 долараў, а з пасажыраў ад 2 да 12 гадоў — у памеры 2,5 долараў, інфармуе БЕЛТА.



Ад выплаты збору вызваляюць дзяцей, якія вандруюць у межах рэалізацыі гуманітарных праграм, а таксама транзітных і трансферных пасажыраў.



Ва ўрадзе патлумачылі, што гэтая пастанова прынятая “з мэтай развіцця грамадзянскай авіяцыі і комплекснай мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры”.



Дакумент набывае моц з 1 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі