Пасажыр страціў прытомнасць, яго вынеслі з трамвая на асфальт і паехалі далей

Пасажыр страціў прытомнасць, яго вынеслі з трамвая на асфальт і паехалі далей

У Навасібірску пасажыр страціў прытомнасць у трамваі, яго вынеслі з салона на вуліцу, паклалі на асфальт і паехалі далей. Хуткая прыехала толькі праз паўгадзіны. Гэтае здарэнне адбылося 6 чэрвеня і трапіла на відэа. Ім зацікавіліся паліцыя і пракуратура. Праводзіцца і службовае расследаванне па месцы працы кіроўцы і кандуктара.

Як інфармуе rbc.ru, 52-гадовага мужчыну ў выніку завезлі ў бальніцу. У яго страсенне галаўнога мозга. Па некаторых звестках, у трамваі спачатку адбылася бойка паміж двума мужчынамі, пасля якой аднаго з удзельнікаў і вынеслі на вуліцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі