Партыя камуністаў Беларуская аднавіла працу пасля забароны Мінюста

Партыя камуністаў Беларуская аднавіла працу. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар партыі Сяргей Вазняк. Нагадаем, 2 жніўня 2007 года Вярхоўны суд поўнасцю задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі і прыпыніў дзейнасць ПКБ на шэсць месяцаў.
У рашэнні Вярхоўнага суда адзначалася, што з боку ПКБ не былі ўлічаны прадпісанні Мінюста па ўліку арганізацыйных структур і агульнага колькаснага складу партыі. Акрамя таго, пацверджаны ўдзел ПКБ ва ўстаноўчай канферэнцыі Саюза левых партый ва Украіне, што супярэчыць беларускаму заканадаўству.

4 студзеня гэтага года Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі ПКБ. У прэтэнзіях гаворыцца, што пасля прыпынення дзейнасці ПКБ на шэсць месяцаў партыя ажыццяўляла дзеянні, забароненыя ёй заканадаўствам у гэты перыяд.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі