Парламенцкіх слуханняў па дзедаўшчыне ў беларускім войску не будзе

Парламенцкіх слуханняў па дзедаўшчыне ў беларускім войску не будзе

Парламенцкіх слуханняў па дзедаўшчыне ў беларускім войску не будзе. Камісія па нацыянальнай бяспецы лічыць, што ў іх няма неабходнасці. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. На свой ліст, дасланы ў Палату прадстаўнікоў, ён атрымаў адказ, падпісаны старшынёй камісіі Валянцінам Міхневічам.

У лісце адзначаецца, што статуты Узброеных сіл Беларусі ўстанаўліваюць парадак узаемаадносін паміж вайскоўцамі, у тым ліку і адказнасць для парушальнікаў вайсковай дысцыпліны. Да таго ж, піша Міхневіч, у Крымінальным кодэксе прадугледжана за гэта адказнасць: “У выпадку выяўлення такіх правапарушэнняў прававая ацэнка дзеянняў (бяздзеяння) асоб, якія датычныя да іх, выяўленне прычын і ўмоў, якія садзейнічалі іх здзяйсненню, у адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь ускладзены на органы, якія вядуць крымінальны працэс, і не патрабуюць дадатковага абмеркавання і ўмяшальніцтва іншых органаў і арганізацый”.

Лябедзька проста абураны такім адказам. Ён нагадвае пра масавыя здзекі ў войску, пра смерці маладых хлопцаў. І як на гэта можна не звяртаць увагу? — пытаецца апазіцыйны палітык.

Парламенцкіх слуханняў па дзедаўшчыне ў беларускім войску не будзе
Фота: Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі