Парашэнка падпісаў закон аб рэінтэграцыі Данбаса

Парашэнка падпісаў закон аб рэінтэграцыі Данбаса

Пётр Парашэнка падпісаў закон аб рэінтэграцыі Данбаса. У дакуменце Расія прызнаецца дзяржавай-агрэсарам, інфармуе УНІАН. Адзначаецца, што цырымонія падпісання адбылася падчас пасяджэння ваеннага кабінета Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. У сваёй прамове ўкраінскі прэзідэнт падкрэсліў, што закон не парушае міжнародных абавязацельстваў яго краіны, не супярэчыць Мінскім дамоўленасцям.

Закон аб рэінтэграцыі Данбаса быў ухвалены ўкраінскім парламентам у студзені. Ён прызнае часова акупаванымі тэрыторыямі часткі Данецкай і Луганскай абласцей. Дзейнасць расійскіх узброеных фармаванняў і акупацыйнай адміністрацыі незаконныя і супярэчаць нормам міжнароднага гуманітарнага права, адзначаецца ў дакуменце. На Расію ўскладаецца адказнасць за маральныя і матэрыяльныя страты, нанесеныя Украіне і ўкраінцам. Цяпер пачатак і завяршэнне мерапрыемстваў па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі і абароны, у тым ліку і на Данбасе, вызначаецца асобнымі рашэннямі ўкраінскага прэзідэнта.  

У Кіеве заяўляюць, што новы закон значна ўзмацняе пазіцыі Украіны ў міжнародных судах, “перакрэслівае спробы Расіі замаскаваць вайну супраць Украіны пад “міратворчую аперацыю”, пашырае магчымасці выкарыстання Узброеных сіл Украіны “для адбіцця ўзброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі”. У Маскве заяўляюць, што ўлады Украіны рыхтуюць новую вайну, а закон, падпісаны Парашэнкам, перакрэслівае Мінскія дамоўленасці. Украінскі прэзідэнт аднак заявіў, што акупаваныя тэрыторыі па-ранейшаму трэба вызваляць мірным шляхам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі