Вы тут

Паралімпійцаў Беларусі і Расіі адхілілі ад Гульняў у Пекіне

Беларускім і расійскім паралімпійцам не дазволілі выступіць у Пекіне / segodnya.ua

Міжнародны паралімпійскі камітэт адхіліў спартоўцаў Беларусі і Расіі ад удзелу ў Гульнях-2022.

Такое рашэнне было прынятае на спецыяльна скліканым пасяджэнні праўлення Міжнароднага паралімпійскага камітэта.

Раней меркавалася, што зборныя Беларусі і Расіі выступяць пад нейтральным сцягам. 

Самі Гульні стартуюць 4 сакавіка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.