Папу рымскага Бенедыкта XVI афіцыйна запрасілі ў Беларусь

Папе рымскаму Бенедыкту XVI перададзена афіцыйнае запрашэнне наведаць нашу краіну ад Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі і Беларускай рымска-каталіцкай царквы. Яго перадалі беларускія біскупы падчас свайго візіту ў Ватыкан.
Як адзначае БелаПАН, Бенедыкт XVI "сардэчна і па-бацькоўску" прыняў
нашых біскупаў. Ён уручыў сваё пасланне. Адмысловая ўвага ў ім надаецца
неабходнасці развіцця экуменічнага дыялогу каталіцкай царквы з іншымі
хрысціянскімі канфесіямі, у першую чаргу з праваслаўнай царквой.

Візіт
да апостальскіх парогаў беларускіх біскупаў у Ватыкан праходзіў з 11 па
17 снежня. Увечары 18 снежня іерархі павінны вярнуцца на радзіму.