Панядзелак будзе цёплым — да +29

Панядзелак будзе цёплым — да +29

У бліжэйшыя суткі, 11 верасня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца пераважна ў паўночна-заходніх рэгіёнах краіны, месцамі магчымыя навальніцы.

Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвым, парывістым.

Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў цяпла, удзень чакаецца 23-29 градусаў і толькі на паўночным захадзе будзе халаднавата — 19-22 градусы са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі